Фотавыстава Сяргея Кажамякіна "Ментальныя дрэвы/гарады"

Кніжна-выставачная прастора «Кнiжная Шафа» прадстаўляе выставу канцэптуальнай фатаграфіі вядомага беларускага фотамастака Сяргея Кажамякіна — «Ментальныя дрэвы, гарады». Экспазіцыя ўяўляе сабой адаптаваны пад прастору фрагмент цыклу фотаздымкаў «Беларускі ментальны пейзаж» і працягнецца з 19 кастрычніка па 19 лістапада 2016 года.



Выстава складаецца з двух частак цыклу фотаздымкаў: «Ментальныя дрэвы» 2012 г. і «Сучасная кітайская архітэктура. (Ментальныя гарады)», 2012 г.
Абодва праекты непарыўна звязаны месцам і часам дзеяння. Парк «Імя 40-годдзя Кастрычніка» і ўсе тыя перыпетыі, якія адбыліся з ім цягам апошніх гадоў, натхнілі аўтара на мноства эмацыйных, эстэтычных, інтэлектуальных, філасофскіх і сацыяльных перажыванняў, якія і сфармавалі цэлы шэраг разнастайных мастацкіх вобразаў.

Сяргей Кажамякін з'яўляецца адным з яркіх прадстаўнікоў «Новай хвалі» ў беларускай фатаграфіі, якая ўзнікла напрыканцы 90-х гадоў вакол студый пры фотаклубе «Мінск». Настаўнікам аўтара быў легендарны Валерый Лабко, менавіта ён заклаў аснову для развіцця многіх беларускіх аўтараў.
Сяргей Кажамякін актыўна займаецца фатаграфіяй, якую прынята называць аўтарскай або творчай. Такая фатаграфія мяркуе хутчэй не адлюстраванне факту, але аўтарскую інтэрпрэтацыю падзеі, не шаблоны, але пошук уласнай мовы выказвання, не стэрэатыпы, але ўласнае бачанне. За гэтыя гады Сяргей Кажамякін удзельнічаў у сотнях выстау шматлікіх краінах свету. Яго працы друкаваліся ў дзясятках выданняў і каталогах, знаходзяцца ў многіх музеях і галерэях.
Аўтар выкладае курс гісторыі фатаграфіі, вёў курс у Беларускай акадэміі мастацтваў, БДУ і інш. З'яўляецца сябрам Беларускага саюза Дызайнераў.

Праект «Ментальныя дрэвы» прэзентаваўся ў рамках выстаў сучаснага мастацтва «Палацавы пераварот» у Гомелі ў 2012 г. і «Avantgarte. Ад квадрата да аб'екта» ў Мінску ў 2014 г. 
Праект «Сучасная кітайская архітэктура» ("Ментальныя гарады") у друкаваным выглядзе экспануецца ўпершыню.

Запрашаем вас на адкрыццё выставы, якое адбудзецца 19 кастрычніка а 19-й гадзіне, уваход вольны. 
Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара), тэл.: +375 17 234-48-64.

Час працы экспазіцыі: пн.-пт: 10.00 - 20.00, cуб.: 11.00 - 18.00, нд.: выхадны;

e-mail: shafaminsk@gmail.com, кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637-09-53.