Прэзентацыя часопіса "Гарбузік"

Новы «Гарбузік» прэзентуецца ў «Кніжнай Шафе» — 30 красавіка

Запрашаем дзетак ды іх бацькоў у мінскую прастору «Кніжная Шафа» на сустрэчу з аўтарамі, сябрамі ды іншымі «цудамі свету» другога выпуску літаратурна-забаўляльнага альманаха! 30-га ў 13.00. Дзень суботні, уваход вольны!

У праграме: лабараторыя прафесара Мазгакруцікава, пошукі страчаных цудаў, “жахалкі” і “хадзілкі”, вершы і спевы і шмат чаго іншага!

Выступяць: Паліна Грынчанка, Анатоль Івашчанка, Леапольд Мазгакруцікаў, Вольга Мазурава, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч.

“Кожны выпуск "Гарбузіка" ствараецца з улікам дзвюх важных рэчаў: узросту чытача і цікавай для яго тэмы, – распавядае рэдактарка альманаха Вольга Мазурава. – Ад пачатку было ясна, што займальная актуальная чытанка аднолькава патрэбная як дашкалятам, так і малодшым шкалярам. Таму мы чаргуем выпускі: першы "Гарбузік" быў адрасаваны перадусім дзецям дашкольнага веку. Новы выпуск, "Цуды свету", разлічаны ўжо на крыху сталейшых чытачоў, і змест мае адпаведны.

Падрабязней пра новы “Гарбузік” ТУТ: http://lit-bel.org/by/news/6686.html

Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)

Арганізатары — кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа” http://shafa-minsk.by/, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” http://budzma.by/, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” http://lit-bel.org/

 

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”,

http://lit-bel.org/by/news/6839.html