14 красавіка госцем Кніжнай шафы будзе паэт, літаратуразнаўца, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат прэміі "Залатая літара", адзін з аўтараў "Анталогіі перакладаў расійскай рок-паэзіі" АНАТОЛЬ ІВАШЧАНКА.
Анатоль Івашчанка – паэт, літаратуразнаўца, зрэдзь часу бавіцца прозай.
Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску.
Скончыў філфак БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі.
Ад 2003 г. і да высялення арганізацыі з Дома літаратара працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік справаў).
Шэсць гадоў выкладаў беларускую мову ў БНТУ.
Цяпер адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў”.
Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Натальлі Арсеньневай (2003), лаўрэат прэміі “Залата літара” (2005), прэміі “Экслібрыс” у галіне нон-фішн (2015).
Аўтар кніг: “Вершnick”, “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй”, “Хай так”, “Анаталогія”.
Вершы А. Івашчанкі перакладаліся на: польскую, расейскую, літоўскую, балгарскую, нямецкую, грузінскую мовы.
Жанаты. Мае трох дзяцей.
14 красавіка ў прасторы “Кніжная шафа” літаратар Анатоль Івашчанка прэзентуе кнігу прозы “Анаталогія”, якая была ўганараваная прэміяй “Дэбют” 2016 года.
Музычная частка вечара ад Уладзіміра Дрындрожыка (спевы, гітара, флейта, глюкафон).
Пачатак а 19-й
Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара).
Прыходзьце, мы будзем рады.
Уваход вольны.