Фотавыстава фатаграфіі Вольгі Мароз «Балет. Пачатак»

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе выставу фотаздымка «Балет. Пачатак» маладога фатографа Вольгі Мароз.

 Вольга Мароз, малады таленавіты фатограф, пераможца міжнародных конкурсаў, працавала над экспазіцыяй выставы «Балет. Пачатак» каля 3 гадоў. За гэты час сабрана багата матэрыялу, з якога склалася некалькі асобных фатаграфічных серый. Адну з іх можна будзе ўбачыць на выставе.

На фотаздымках вучні беларускага харэаграфічнага каледжа на ўроках, у час перапынку, перад выхадам на сцэну, у момант адпачынку. Вользе ўдавалася захапіць моманты, скрытыя ад глядача. Рэпетыцыі ў балетных класах, закуліссе – асноўныя тэмы яе прац.

«Якая дзяўчынка не марыць стаць балярынай? Я не была выключэннем. Займалася танцамі 7 гадоў, але не было выбітных здольнасцяў, і я пайшла. Настырная, але пайшла. А цікавасць да балета засталася. І я вярнулася ў балет ужо як фатограф» - распавядае Вольга Мароз.

Чорна-белы здымак робіць акцэнт на формах, лініях ды фактурах, падкрэслівае кантраснасць прыгажосці балета і цяжкой працы артыстаў.

Артысты балета. Прыгожыя, падцягнутыя, з усмешкамі на тварах, у святле сафітаў. Апладысменты, кветкі, заслона… Ні для каго не сакрэт, што за ідэальнай карцінкай стаіць цяжкая праца. Я дару магчымасць гледачу ўбачыць, як нараджаецца балет»- тлумачыць фатограф.

Вольга Мароз займаецца фотаздымкам з 2009 года Фотаздымкі на тэму "балет" неаднаразова займалі прызавыя месцы на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Ўдзельнічала ў шматлікіх калектыўных выставах у Беларусі. У 2014: - пераможца міжнароднага конкурсу-турніру "Фотооткрытие 2014". - Другое месца ў конкурсе ADME Фота Узнагароды 2014. У 2015: - Другое месца ў конкурсе "Фота Беларусі 2015". - Бронза на конкурсе "IPA 2015 СНД" у катэгорыі "Людзі". - Удзельнік партфоліо-рэвю на фестывалі фатаграфіі PHOTOVISA 2015. У 2016: трэцяе месца ў конкурсе "ADME Фота Узнагароды 2016". З 2015 студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ па спецыяльнасці "фотажурналістыка".

Адкрыццё адбудзецца 13 ліпеня а 19.00, уваход вольны.

 Чакаем вас по адрасе: г.Мінск, пр.Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара), тел:+375 17 234 48 64

 Час працы выставы: пн.-пт: 10.00 – 20.00, cуб.:11.00 – 18.00, нядз.: – выходны, email: shafaminsk@gmail.com, кантактная асоба: Настасся Дудкова, +375 29 637 09 53.