Сустрэча аўтараў нон-фікшн з Ульрыкай Шарнборг

У гэтую пятніцу, 25 лістапада, "Саюз беларускіх пісьменнікаў" ладзіць добрую імпрэзу: у “Кніжнай шафе” аўтары нон-фікшн сустрэннуца з Ульрыкай Шарнборг. 

25 лістапада ў 17:00 у краме “Кніжная шафа” адбудзецца сустрэча аўтараў секцыі нон-фікшн пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў са шведскай пісьменніцай, журналісткай і літаратурным крытыкам Ульрыкай Шарнборг.
Літаратура нон-фікшн займае вялікі сегмент еўрапейскага, ды і сусветнага кніжнага рынку, у Беларусі ж мода на нон-фікшн толькі пачынаецца. У чым асаблівасці, падабенства і адрозненні ў разуменні самога паняцця нон-фікшн у Швецыі і Беларусі? Як беларускія і шведскія аўтары нон-фікшн падыходзяць да стварэння сваіх кніг? Пра гэта і іншае пагутараць 25 лістапада ў прасторы “Кніжная шафа” беларускія аўтары літаратуры факта і абмяняюцца досведам з шведскай пісьменніцай, крытыкам Ульрыкай Шарнборг.

Мадэратаркай сустрэчы будзе выступаць старшыня секцыі нон-фікшн пры СБП Наталля Гардзіенка.
Арганізатар – ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Партнёр – культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

Пачатак а 17:00.
Уваход вольны.
"Кніжная Шафа", пр-т Дзяржынскага, 9 (уваход са двара каля 5 пад'езду).
+375(17)234-48-64, Vel.: +375(29)645-20-55.