У Кніжнай Шафе фольк-дуэт Старое сяло

Дарагія Сябры! Аматары і цікаўныя Беларускім фальклорам!
Запрашаем Вас на творчую сустрэчу з фольк-дуэтам "Старое сяло" (Юлія Літвінава і Васіль Грынь), аўтарамі вакальнага дыску "Дарожанька", пресьвечанаму народнай вакальнай спадчыне Беларускага Палесься.

У праграме Вас чакаюць:
- гісторыі аб стварэньні дыску
- дэманстрацыя экспедыцыйных відэаматэрыялаў, якія леглі ў аснову альбома
- фольк-віктарына ад Юліі Літвінавай (палескія загадкі) і прызы пераможцам - дыск "Дарожанька"
- кароткі майстар клас па вакалу ад Васіля Грыня
- песьні з дыску "Дарожанька" у выкананьні Юліі Літвінавай і Васіля Грыня
- магчымасьць набыць дыск з асабістымі подпісамі стваральнікаў альбома

УВАГА! УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Абавязковая рэгістрацыя на ФБ старонцы Staroje sialo, альбо на ФБ старонцы крамы Кніжная шафа.
Мера неабходная праз абмежаваную колькасьць гасьцей (да 35 чалавек)

Ласкава запрашаем!
з павагай,
Юлія Літвінава
Васіль Грынь

Падзея адбудзецца:
26 лютага, 19.00, пр-т Дзяржынскага 9
Кнігарня Кніжная шафа
Кантактны тэлефон: +375 17 2344864