Беларускамоўныя сустрэчы са Зміцерам Дзядзенка

29 студзеня ў 19.00 у Кніжнай Шафе адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Зміцерам Дзядзенка, прысвечаная яго кнізе «Гісторыі ў прыцемках». Пісьменнік будзе цікавы для аматараў гісторыі, прыгодаў, містычнага і дэтэктыўнага жанру.

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу "Гісторыі ў прыцемках", вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі.

Гэта ёсць як і ў містычным апавяданні "Яйкі птушкі Рух", так і ў дэтэктыўных аповесцяў "Голем з Малой Мар'ямпольскай" і "Вуаерыст".

Гісторыя "Голема з Малой Мар'ямпольскай" сюжэтна пераплятаецца з біяграфіяй беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Злачынства, якое адбываецца задоўга пасля смерці вялікага палачаніна, здараецца пры ўдзеле невядомых сілаў, а месцы злачынства знаходзяць след гліны. Голем з пражскіх легендаў працягвае помсціць нашчадкам Скарыны за нейкія даўнейшыя правіны...

Аўтар будзе чытаць вершы і не-вершы, а таксама спяваць песні пад гітару. З вершамі і прозай яму дапаможа спраўляцца артыстка Дар'я Зялінская.

А з нас, як заўсёды, смачная гарбата і добры настрой.

Запрашаем!