Этна-імправізацыйны канцэрт R-ON-DO

27-га чэрвеня а 19-й гадзіне ў Кніжнай Шафе адбудзецца этна-імправізацыйны канцэрт R-ON-DO. Для вас будуць граць частыя госці Шафы: Уладзімір Дрындрожык і Глеб Якушаў.

Правядзіце вечар аўторка ў кампаніі Кніжнай Шафы і добрай музыкі — атрымайце зарад прыемных эмоцый да канца тыдня! ;)

Уваход па сістэме free donation (слухач сам вызначае памер матэрыяльнай платы выступоўцам і такім чынам дзякуе музыкам).

"Кніжная Шафа" знаходзіцца па адрасе:
пр. Дзяржынскага, 9 (5 хвілін пешшу ад станцыі метро "Грушаўка"), уваход са двара каля 5 пад'езда.

Тэлефоны для даведак: +375(17)234-48-64, vel.: +375(29)645-20-55 (калі вы на аўто — тэлефануйце, і мы адкрыем вам шлагбаум).