Вершы ў Шафе

“Кніжная Шафа” распачынае шэраг рознафарматных паэтычных імправізацый “Вершы ў Шафе”. Прапануем вам сагрэцца ў кампаніі сучасных беларускіх паэтаў/паэтак і іх твораў, а таксама сагрэць іншых сваёй вершатворчасцю. Кожная сустрэча будзе насычана добрымі словамі-радкамі-строфамі, а таксама утульнай атмасферай, якую мы будзем ствараць разам з вамі.

Першыя "Вершы ў Шафе" адбудуцца 23-га лістапада а 19-й гадзіне. І нашым галоўным госцем стане яркі, арыгінальны і харызматычны паэт Віктар Жыбуль. Таксама свае вершы прапануюць маладыя творцы — Дзмітрый Рубін і Крысціна Бандурына. А можа, і вы здзівіце нас сваімі тэкстамі? Прыходзьце, чакаем!

Вялікі дзякуй за афішу Паўлу Грабеннікаву! (https://vk.com/pgrebennikovhttps://www.facebook.com/pavel.grebennikov.9https://www.instagram.com/wesspaul/)

“Кніжная Шафа”, пр-т Дзяржынскага, 9 (ст. метро “Грушаўка”; уваход са двара, каля пад'езда №5).

Тэлефоны: +375 17 234 48 64, +37529 645 20 55.