Балцкі субстрат у Кніжнай Шафе!

Любіце эксперыменты? Мы ў Шафе вельмі! Таму 26 мая а 19-й запрашаем вас на выступ эксперыментальнага фолкавага беларуска-балтыйскага праекта "Балцкі субстрат".

Аўтар і кіраўнік праекта, гітара і голас – даследчык, кампазітар і спявак Максім Іўкін.

Віктар Сямашка - духавыя, голас
Ганна Амозава - вакал
Каця Крывашэйцава - перкусія, голас
Раман Яраш - голас, гітара
Тацяна Амяльяненка - скрыпка, голас
Уладзімер Такарчук - кантрабас



"Кніжная Шафа" знаходзіцца па адрасе:
пр. Дзяржынскага, 9 (5 хвілін пешшу ад станцыі метро "Грушаўка"), уваход са двара.

Уласнікам аўто — тэлефануйце (029) 645-20-55, і мы адкрыем вам шлагбаум.

Уваход вольны! 
Будзем вельмі рады вас бачыць!