Вершы ў Шафе

Сябры, распачынаем новы сезон нашых паэтычных імправізацый і запрашаем вас 24 кастрычніка а 19-й на “Вершы ў Шафе”!


“Можно надеть носки,
или вон ту, сиреневую
ночную рубашку с шерстью
(вообще-то она -- платье)
Или на одеяло
плед положить оранжевый
А можно: носки, и рубашку,
и одеяло с пледом...
А можно сказать: слушай,
давай ты уже вернешься!
Силы мои кончаются
согревать этот холод”.

 

Грэцца будзем у незвычайнай кампаніі сучасных беларускіх паэтак і паэта. У імправізацыях прымуць удзел Мікіта Варанцоў і Кацярына Тарасава. Галоўнай жа госцяй стане Сабіна Брыло. У канцы вечара можна будзе набыць яе зборнік “Это буквы” і атрымаць подпіс ад аўтаркі.

Прыходзьце за жыватворнай порцыяй слоў і цеплыні 24-га кастрычніка!

 

Уваход вольны. Чакаем! 

 

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

 

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.