Спектакль ад Н.Ясмінскай+майстар-клас па маляванні Мешы

6-га лістапада Кніжная Шафа запрашае вас і вашых дзетак на спектакль “Чаму Меша не мае хаты” ад Надзеі Ясмінскай і майстар-клас па маляванні Мешы ад Наталлі Білетнікавай (студыя “Рисуем свободно”)! Два “сеансы” – а 12-й і а 14-й гадзіне.

Надзея Ясмінска – аўтарка казкі “Чаму Меша не мае хаты” (малюнкі Кацярыны Дубовік) – прадставіць вашай увазе цікавую пастаноўку пра галоўнага персанажа кнігі. Адразу пасля спектакля ў мерапрыемстве прыме ўдзел студыя “Рисуем свободно”: разам з педагогам Наталляй Білетнікавай можна будзе намаляваць Мешу.

Уваход – 5 рублёў. Усе сабраныя сродкі пойдуць на дабрачынны рахунак для Веры Званько – дзяўчынкі, у якой вельмі рэдкае генетычнае захворванне СМА. На лячэнне неабходная вялізная сума. Дапамагчы Веры можна і трэба! Падрабязней пра варыянты аказання дапамогі вы можаце даведацца тут:

https://www.facebook.com/donate/291914271410634/
https://vk.com/vera_zvanko 
https://www.instagram.com/vera_zvanko/
Усім дабрыні!

Запісацца на мерапрыемства можна з 12:00 да 19:00 (у суботу да 18:00, нядзеля выхадны) па тэлефонах +375 (17) 234-48-64, +375 (29) 645-20-55 альбо ў любы час праз паведамленні ў нашых сацсетках.

Колькасць месцаў абмежаваная!

Чакаем вас 6-га лістапада а 12-й і а 14-й! 

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.

Фота з мерапрыемства: