Вершы ў Шафе (паэтычныя імправізацыі)

Час імчыцца настолькі хутка, што вось ужо люты – і чарговыя “Вершы ў Шафе” прыспелі! Запрашаем вас на паэтычныя імправізацыі 22-га лютага а 19.30. 

“Вось табе ўсё,
Што калісь я зведаў,
Што пранёс праз бясконцую адзіноту.
На палёх палыновага пустацвету
Кожды знойдзе сваю запаветную ноту.

Вось табе
Вера,
Надзея
І...
Прабач: памяць з часам не ззяе ярчэй.
Але я памятаю:
Нешта было,
Здаецца, было 
Яшчэ...”

Нешта яшчэ, безумоўна, вас чакае пры сустрэчы з Міхалам Бараноўскім. Напрыклад, насычаныя вершы – шматвобразныя і шматслойныя, метафізічныя і глыбокія, а часам проста штодзённыя. Аднак наш госць вядомы не толькі як паэт, але і як музыˊка, заснавальнік і аўтар тэкстаў гурта “Нельга забыць”. Таму ўпершыню “Вершы ў Шафе” маюць усе шанцы дапоўніцца музычнымі імправізацыямі.

Сярод іншых цікавостак яшчэ таленты: Ганна Шакель і Ч.ыЖ. падзеляцца сваімі асабістымі паэтычнымі пошукамі і знаходкамі. Завітвайце ў Кніжную Шафу, атрымлівайце асалоду ад сучаснай паэзіі, грэйцеся разам з намі. 
А калі вы раптам захочаце прачытаць нешта сваё (нават адзін верш) – далучайцеся! Папярэдзьце нас хаця б да пачатку імправізацый, каб мы змаглі вас прадставіць. 

Уваход вольны. Чакаем! 

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.