"Чаму Меша не мае хаты?". Прэзентацыя кнігі Надзеі Ясмінскай

24 мая (чацвер) а 15-й у Кніжнай Шафе адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты?”. На імпрэзе можна будзе даведацца, хто такі Меша і чаму ён стаў героем казачнай гісторыі. Вас і вашых дзетак чакае лялечная пастаноўка пра персанажа казкі, гутарка з аўтаркай і магчымасць набыць кнігу і аўтограф.

“Чаму Меша не мае хаты?” – аўтарская казка Надзеі Ясмінскай, выдадзеная зусім нядаўна ў серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кніга аформлена мастачкай Кацярынай Дубовік.

Завітвайце!

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.