Вершы ў Шафе

Крок за крокам нашы паэтычныя імправізацыі набліжаюцца да самага яскравага вясновага месяца. Ужо 6 мая а 19-й адбудуцца чарговыя “Вершы ў Шафе”, і мы будзем рады прабавіць нядзельны вечар разам з вамі і вершамі.


“…мы ж дзеці

мы цукар зямлі

 

і гэта толькі ад святла святлафораў

мы здаемся зялёнымі

але пабачыш як праз хвіліну

святлафоры раздзяруць свае грудзі

і выставяць чырвоныя сэрцы

 

таму што мы дзеці

малалетнія людзі

 

і мы ляцім на ўсіх самалётах

і ўсе самалёты ляцяць да мінска

таму што мы дзеці і маем права

на горад дзяцінства”

 

Гэтым разам нашай непаўторнай госцяй будзе Вальжына Морт – беларуска-амерыканская паэтка (паводле самых частых вызначэнняў), перакладчыца, выкладчыца паэзіі ў Карнэльскім універсітэце (ЗША). Лавіце шанец атрымаць эмацыйнае і разумовае задавальненне ад адметнай паэзіі і гутаркі з цудоўным чалавекам! Таксама будзе магчымасць набыць апошні зборнік Вальжыны – “Эпідэмію ружаў” – і подпіс аўтаркі на памяць і радасць:)

Музычнае суправаджэнне: Уладзь Лянкевіч і Эрык Арлоў-Шымкус. 

Нядзеля, 6-га мая, 19:00. Уваход вольны. Далучайцеся! 

 

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

 

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.