Вершы ў Шафе

Вясновым чацвяргом у Кніжнай Шафе мусяць адбыцца чарговыя паэтычныя імправізацыі! 29 сакавіка а 19-й рады запрасіць усіх ахвотных на “Вершы ў Шафе”.


“…Нам падабаюцца

зубатыя кветкі,

якія нікога не ўкусяць,

якія нікога не раняць,

толькі сэрца крануць,

а на выхадзе з саду адпусцяць.

 

Калі ж кветкі наплачуцца,

яны зноў дадуць семя.

Збяры яго і пасадзі ў гэтым садзе.

Павер, тут ім самае месца,

а што зубатыя кветкі кажуць,

не слухай”.

 

Будзем слухаць вушамі і сэрцам яскравую паэзію яскравай паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай. Кампанію ёй складуць і дапоўняць паэтычныя імправізацыі сваёй творчасцю Ганна Комар і Аліна Агрэніч. І нават Чарльз Букоўскі стане ў пэўным сэнсе нашым важным госцем: прагучаць беларускамоўныя пераклады яго вершаў.

У канцы вечара можна будзе набыць зборнікі “Кніга памылак” і “Цырк” Юлі Цімафеевай (а аўтарка падпіша) і “Святло, і паветра, і месца, і час” Чарльза Букоўскі (магчымыя аўтографы ад перакладчыц) :)

Прыходзьце за порцыяй непаўторнай паэзіі 29 сакавіка!

 Уваход вольны. Чакаем! 

 Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 

Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

 

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.