Сустрэча з К. Хадасевіч-Лісавой

«Кніжная Шафа» рада запрасіць вас і вашых дзетак (6–12 гадоў) 8-га снежня а 15-й на сустрэчу з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

Якія чараўніцтвы адбываюцца ў школе, калі дзеці і настаўнікі разыходзяцца па дамах? Хто жыве ў сіняй падушцы і расказвае дзецям сто мільёнаў казак? Як правільна напісаць ліст да Дзеда Мароза, каб усе жаданні спраўдзіліся? Пра гэта і не толькі можна даведацца ўжо ў суботу!

Таксама можна пазнаёміцца з героямі кніг «Падарожжы ў Чароўны лес», «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка», «Казкі Сіняй падушкі»,«Казкі сівой даўніны», «Код геніяльнасці» Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Гэтая маладая беларуская пісьменніца піша казкі для дзяцей і прызнаецца, што сама верыць у цуды і стараецца заўважаць незвычайнае ў паўсядзённым жыцці. Праз свае творы аўтарка адкрывае чытачам казачны свет і прапаноўвае разам з ёй пабываць у ім. Далучайцеся! :)

 

Уваход свабодны (па папярэднім запісе)!

Запісацца на мерапрыемства можна з 12:00 да 19:00 па тэлефонах +375 (17) 234-48-64, +375 (29) 645-20-55 альбо ў любы час праз паведамленні ў нашых сацсетках.

Колькасць месцаў абмежаваная.

 

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа», пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

 

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.