Вершы ў Шафе

Ужо вырашылі, што будзеце рабіць у апошнюю пятніцу 2018 года? Прапануем завітаць у “Кніжную Шафу” і прабавіць тут вечар 28-га снежня – паэтычна і цёпла! А 19-й збіраемся на “Вершы ў Шафе”, каб паслухаць сучасную беларускую паэзію ад Вольгі Гронскай, Артура Камароўскага і Янкі Каліноўскага. А яшчэ каб пагутарыць, пазадаваць пытанні і паатрымліваць адказы, папіць гарбаты ці кавы сярод кніг і цудоўных людзей. Адпачніце ад будзённасці і далучыцеся да вершаванай рэальнасці!

 

Уваход вольны. Будзе прыемна ўбачыць вас! 

 

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

 

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.