Прэзентацыя “Летняй Азбукі"

27 студзеня ў “Кніжнай шафе” пройдзе імпрэза для маленькіх чытачоў – прэзентацыя кнігі “Летняя Азбука”, якая сёлета выйшла ў выдавецтве “Галіяфы”. 

Ганна Галавіна, аўтарка азбукі, паразмаўляе з дзецьмі пра кнігу і правядзе некалькі вясёлых конкурсаў. А мастачка Таццяна Анішчанка правядзе майстар-клас па маляванні герояў азбукі.

Маленькія падаруначкі атрымаюць самыя актыўныя ўдзельнікі, а добры настрой – усе прысутныя!

Колькасць месцаў абмежаваная. Каб прыняць удзел у імпрэзе, неабходна напісаць ліст на halijafy@gmail.com з тэмай “Прэзентацы азбукі” і пазначыць імя і ўзрост дзіцяці, з якім вы збіраецеся наведаць імпрэзу. Калі месцы яшчэ ёсць, цягам дня вы атрымаеце запрашэнне. Прэзентацыя - бясплатная.