Вершы ў Шафе

Кніжная Шафа надалей прыцягвае вашу ўвагу сваімі паэтычнымі імправізацыямі! Надышоў час для чарговых “Вершаў у Шафе”, якія мусяць зачараваць прысутных 25 студзеня а 19-й гадзіне. Чаму зачараваць? Таму што вечар абяцае быць напоўненым абаяльнай магіяй паэтычнага слова.

“Горыч прымi ўнутрывочна, але – палай.
Хай надрываецца, кволiцца кнот, але грэе.
Быць цi не быць – гэта толькi пытанне цяпла,
Толькi пытанне ўключанасцi батарэi
Там, у адсеках нутра, дзе балiць i пячэ, –
Зрэшты, табе аднаму зразумелае пекла.
Быць цi не быць – гэта толькi пытанне вачэй,
Здольных аднойчы ўтрымаць на зямлi чалавека”.

Абавязкова ўтрымае вачамі, вершамі і энергетыкай наша чароўная госця Наста Кудасава, якая спецыяльна прыедзе да нас з Рагачова. Таму ў вас ёсць унікальны шанец захмялець ад дзівоснай паэзіі Насты, паразмаўляць з ёй, набыць зборнік “Маё невымаўля” і аўтограф у дадатак. 

Да нас таксама далучацца Кацярына Массэ і Даша Бялькевіч. Калі вы яшчэ не чулі гэтых імён і не чыталі вершаў гэтых паэтак – абавязкова прыходзьце знаёміцца з цудамі. Сучасныя беларускія аўтаркі, а таксама камернасць, атмасфернасць, утульнасць, святло паэзіі і кава з гарбатай чакаюць вас у Кніжнай Шафе 25-га студзеня. 

Уваход вольны. Чакаем! 

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.