Дзень нараджэння Кніжнай Шафы!

Ура-ўра-ўрааа, ужо зусім хутка Кніжнай Шафе спаўняецца 3 гады! За гэты час тут адбылося столькі ўсяго чароўнага і добрага, столькі кніг пабывала на палічках, столькі цудоўных людзей прынесла з сабой святло і эмоцыі, што нас распірае ад радасці і любові :) Прапануем падзяліць іх з намі 5-га верасня: запрашаем у госці, абдымаем, любім вас!⠀

Класная музыка ад «MorkvoЦвет» і «свабодны мікрафон» распачнецца вечарам а 19-й, але і на працягу ўсяго дня будзем рады пабачыцца з кожным з вас ;)