Гульнятэка па-беларуску (6-11 гадоў)

Кніжная Шафа запрашае вас на Гульнятэку па-беларуску ад "Скарбонкі гульняў" 15 верасня а 12-й гадзіне!

Чым больш за ўсё любяць займацца нашы дзеці: гуляць ці вучыцца? Ну, вядома, гуляць! І гэта нармальна. А як жа вучоба? Веды? — скажаце вы. Адказ ёсць! А што, калі гульня будзе не простай забаўлянкай, а яшчэ чаму-небудзь навучыць? Чаму не?! 
Прапануем вам са сваімі дзеткамі (ад 6 да 11 гадоў) пагуляць менавіта ў такія
гульні! Яны навучаць вашых дзетак беларускаму маўленню, пашыраць іх слоўнікавы запас, дапамогуць у развіцці ўвагі, лагічнага мыслення і ўдасканаляць навыкі чытання.

Акрамя асалоды гульні на роднай мове, вы атрымаеце памятныя падаруначкі і зможаце паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе выцінанкі-галоўнага героя гульняў. Чакаем вас!

Уваход вольны!

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.

Фота з мерапрыемства