| Вага | 221 g |
|---|---|
| Габарыты | 20,5 × 13 cm |
| Аўтар(ка) | |
| Выдавецтва | |
| Год выдання | |
| Мова | |
| Жанр | |
| Вокладка |
Зброя. Уладзімір Караткевіч
23,00 руб.
Гістарычная аповесць «Зброя» тэматычна знітаваная з раманам «Каласы пад сярпом тваім», але гэта не працяг, а сваеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твору. Сярод герояў аповесці – ужо знаёмыя чытачам «Каласоў» Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты.
Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам. Гэта ці не самы антыімперскі твор Караткевіча, у якім надзвычай жорстка выкрываецца самадзяржаўны лад царскай Расіі сярэдзіны пазамінулага стагоддзя. Беларускі пісьменнік расказаў пра «золатагаловую» і яе тагачасныя норавы адметна і яскрава, не саступаючы ў майстэрстве свайму цёзку Уладзіміру Гіляроўскаму з ягонай знакамітай кнігай «Масква і масквічы».
144 с.
ISBN 978-985-15-3389-9
В наличии
