| Вага | 1090 g |
|---|---|
| Габарыты | 20 × 13 cm |
| Аўтар(ка) | |
| Год выдання | |
| Мова | |
| Жанр | |
| Вокладка |
На высьпе ўспамінаў. Валянцін Тарас
4,70 руб.
Валянцін Тарас – празаік, паэт, публіцыст, перакладчык. У сваіх мэмуарах, поўных важкіх дэталяў і трапных апісаньняў, пісьменьнік запрашае нас у прастору, дзе жылі Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц… Гэта ўнікальны летапіс быцьця душы, што праходзіць праз вайну і мір, жыцьцё і сьмерць, сяброўства і здраду, напісаны паўзьверх старонак гісторыі СССР, Эўропы, Беларусі.
На вокладцы – здымак з хатняга архіву Валянціна Тараса 19 ліпеня 1944 году.
Валянцін Тарас нарадзіўся 9 лютага 1930 г. у Менску, у сям’і мастака. У гады Вялікай Айчыннай вайны трынаццацігадовым хлопчыкам пайшоў у партызаны. У пасьляваенны час працаваў на вытворчасьці і вучыўся ў вячэрняй школе рабочай моладзі. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, з 1955 па 1962 працаваў у рэдакцыі газэты «Звязда», з 1964 па 1967 – рэдактарам аддзелу прозы часопісу «Нёман», з жніўня 1968 г. на «вольным хлебе».
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі («Две тетради» (1982), «Пазыцыя» (1987), «Колеры» (1995) ды інш.) і прозы («Прощальные костры» (1980), «Дань времени» (1990)).
606 с.
ISBN 978-9955-437-25-3
Нет в наличии
