| Аўтар(ка) | |
|---|---|
| Выдавецтва | |
| Год выдання | |
| Мова | |
| Вокладка | |
| Жанр |
Сад з матылькамі. Тамара Бунта
25,00 руб.
Гэта аповесць пра дзяўчынку Дашу, якая разумее мову дрэў, кветак, птушак, жукоў і матылькоў. Яе дом нагадвае казачны церам. А побач з ім — цудоўны сад, поўны дзіўных матылькоў. Усе насельнікі саду лічаць, што іх Прынцэса — самая шчаслівая на свеце, бо ездзіць на вазку. Але яны не разумеюць, што вазок гэты — інвалідны.
Аднойчы Даша сустракае няшчаснага вусеня з чорнымі рожкамі па ўсім тулаве. Дзяўчынка спрабуе растлумачыць вусеню, што ён не агідная пачвара, а найпрыгажэйшая істота ў іх садзе, матылёк Паўлінава вока, трэба толькі крыху пачакаць. Але вусень не верыць у гэта і хаваецца ад усяго свету ў кукалцы. Аднак Прынцэса саду робіць усё, каб Чорныя Рожкі атрымаў сваё шчасце…
Кніга разлічана на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
143 с.
ISBN 978-985-02-2006-6
В наличии
