Гэта арт-бук і зборнік эсэ Машы Мароз, Ганны Карпенкі, Ігара Бабкова і Валерыя Мароза. Кніга ўтрымлівае тэксты па-беларуску і па-англійску, а таксама візуальныя матэрыялы, прысвечаныя праекту пра Беларускае Палессе “Доўгая дарога дамоў”, над якім на працягу апошняга дзесяцігоддзя працуе беларуская мастачка і даследчыца Маша Мароз. Фактурны аўтарскі фотаархіў суправаджаецца філасофскімі, паэтычнымі і гістарычнымі разважаннямі куратаркі Ганны Карпенкі, філосафа Ігара Бабкова і гісторыка Валерыя Мароза.
144 с.
ISBN 978-985-458-414-0

