У зборніку навуковых артыкулаў прадстаўлена багатая гістарычная, археалагічная, культурная спадчына Крэва. Змешчаныя матэрыялы тычацца праблем балтаславянскіх кантактаў, рэстаўрацыі Крэўскага замка, а таксама пытанняў гісторыі мястэчка позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу, падзей Першай сусветнай вайны ў Крэве. Асобнае месца надаецца асвятленню шматэтнічнай спадчыны Крэва і яго ваколіц.
Выданне разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў. Будзе карысным навучэнцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.
