У зборнік уключаны арыгінальныя вуснапаэтычныя творы са скарбніцы шэдэўраў беларускага фальклору: казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя. Самыя неверагодныя гісторыі чакаюць тут чытача. Ён пабывае ў дзівосным свеце, створаным народнай фантазіяй.
Кніга дапаможа бліжэй пазнаёміцца з багатымі духоўнымі скарбамі беларускага народа, яго гісторыяй, яшчэ больш спазнаць і палюбіць мастацкае слова.


