| Жанр | |
|---|---|
| Вокладка | |
| Мова | |
| Выдавецтва | |
| Год выдання |
Верныя ворагі. Вольга Грамыка
44,00 руб.
На рускай мове кніга пабачыла свет у далёкім 2005, і з гэтага часу рэгулярна перавыдавалася ў Расіі. На сённяшні дзень агульны тыраж рамана складае больш за 100 000 асобнікаў.
Што можа быць агульнага ў мага і пярэваратня? Толькі ўзаемная нянавісць. Шэлена – ваўкалак, які прывык хавацца ад людзей і спадзявацца толькі на ўласныя сілы. Верас – вядзьмар-выгнанец, які глыбока ў душы хавае свае таямніцы. Іх сустрэча ў цёмным яры павінна была скончыцца смерцю, але стала пачаткам неверагоднага падарожжа. Калі свету пагражае нешта невядомае і жудаснае, былым ворагам прыйдзецца стаць плячом да пляча ў гэтай барацьбе. У кампаніі нязграбнага вучня ведзьмара, саркастычнага дракона, гномаў, эльфаў і нават троляў героі пройдуць паўсвета, каб даць апошні бой сапраўднаму злу.
«Верныя ворагі» – гэта не проста прыгодніцкі раман пра дзяўчыну-ваўкалака Шэлену і ведзьмара-выгнанца Вераса. Гэта гісторыя, прасякнутая тонкім гумарам, глыбокімі эмоцыямі, а таксама атмасферай славянскіх ды агульнаеўрапейскіх легенд і паданняў.
508 с.
В наличии
