• BE
  • RU
Menu
+375 29 645-20-55
+375 17 234-48-64
  • BE
  • RU
Кніжная шафа
+375 29 645-20-55
+375 17 234-48-64
  • Кнігі
  • Арт
  • Аплата і дастаўка
  • Блог
  • Мерапрыемствы
  • Пра нас
  • Падкаст
Уваход / Рэгістрацыя
УвайсціСтварыць акаўнт

Забыліся пароль?
0 Выбранае
0 тавары / 0,00 руб.
г. Мінск, пр. Дзяржынскага, д. 9
(уваход са двара каля 5-га пад'езда)
Уваход / Рэгістрацыя
0 Выбранае
0 тавары / 0,00 руб.
Кніжная шафа
Павялічыць
Сонечны сакрэт. Велiкодныя казкi. Алена Міхаленка
Сонечны сакрэт. Велiкодныя казкi. Алена Міхаленка 9,50 руб.
Назад да кніг
Палёт на Марс. Век прозы. Апавяданнi маладых беларускіх празаiкаў
Палёт на Марс. Век прозы. Апавяданнi маладых беларускіх празаiкаў 48,00 руб.

Адкрыцці стагодзяў. Алена Масла

18,50 руб.

Каб іх пабачыць, не абавязкова выпраўляцца ў далёкія рызыкоўныя падарожжы. Варта ўважліва паглядзець вакол: прыручаныя цуды суседнічаюць з чалавекам штодзень. Новая кніга пісьменніцы Алены Масла “Адкрыцці стагоддзяў” расказвае менавіта пра іх: электрычнасць, вадаправод, камп’ютэр, сацыяльныя сеткі, караблі, аўтамабілі, радыё, інтэрнэт – ды іншыя вынаходніцтвы, якія сталі абавязковай часткай сучаснага жыцця. Пазнавальныя нарысы, якія складаюць кнігу, абавязкова ўтрымліваюць інфармацыю пра беларусаў ды іх дасягненні ў адпаведнай галіне.

Да прыкладу, з кнігі вы даведаецеся, што зрабілі для развіцця ракетабудаўніцтва і асваення космаса выхадцы з беларускіх земляў Казімір Сімановіч і Барыс Кіт. Якім бачыўся космас Язэпу Драздовічу, нашаму мастаку тады, калі да яго асваення наперадзе былі дзесяцігоддзі? А ці ведалі вы, што Пол Бэран – “бацька” інтэрнэту, нарадзіўся ў Гродна? Наш зямляк Наркевіч-Ёдка, згодна захаваным дакументам, раней за ўсіх вынайшыў радыё – але не зафіксаваў сваё адкрыццё, бо быў заняты доследамі з электрычнасцю! Дзе ў Беларусі можна атрымаць “марскія” прафесіі? Што за славутыя Кася і Бася маюцца ў Гродна? Пра гэтыя ды іншыя цікавосткі чытачы даведаюцца з кнігі “Адкрыцці стагоддзяў”.

Кніга напісана жывой мовай. Гісторыі, расказаныя Вучонымі Рыбамі, Мячом-прафесарам, Ягусяй Прыўкраснай, казачнікам Баем чытаюцца з цікавасцю і добра запамінаюцца. Бонусам кнігі будзе жартаўлівая віктарына, з якой чытачы даведаюцца, якія казачныя прадметы і героі ўвасобіліся ў сучасным жыцці. Ёсць і практычныя парады па стасунках у сацыяльных сетках; па захаванню экалагічнага асяродка і інш.

Кніга цудоўна аформлена. Спалучыўшы фотаілюстрацыі і графічныя малюнкі выдатнага мастака Віталя Дудуранкі, В. Арлова стварыла сучасны дызайн выдання.

Кніга прызначаецца як для чытання дзецьмі, так і для правядзення заняткаў на ўроках. Выдаўцы спадзяюцца, што яна будзе цудоўным падарункам, упрыгожыць кніжныя паліцы і дапаможа карысна бавіць час сям’ёй і падчас заняткаў у школе.

64 с.

ISBN 978-985-11-1219-3

В наличии

Дадаць у абранае
Катэгорыі: 10-12, 7-9, Дзіцячая літаратура, Кнігі, Нон-фікшн
Падзяліцца:
  • Дэталі
Дэталі
Аўтар(ка)

Масла Алена

Выдавецтва

Выдавецтва "Беларусь"

Год выдання

2020

Мова

Беларуская

Вокладка

Цвёрдая

Жанр

Дзіцячая літаратура, Нон-фікшн

Падпішыцеся на нашы навіны!

  • Кнігі
  • Арт
  • Аплата і дастаўка
  • Блог
  • Мерапрыемствы
  • Пра нас
  • Падкаст

Звяжыцеся з намі

  • Telegram
  • VK
  • Instagram
  • Twitter
  • Facebook
  • Mail

Тэлефоны

+375 29 645-20-55 (Telegram, Viber)

+375 17 234-48-64

E-mail

shafaminsk@gmail.com

Працуем:

пн.–пт. : 12:00 – 19:00
сб.: 12:00 – 18:00

г. Мінск, пр. Дзяржынскага, д. 9
(уваход са двара каля 5-га пад'езда)

Прыватнае прадпрыемства "Кніжная шафа"
Юрыдычны адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага, д. 9, пам. 1020
Зарэгістраваны ў Гандлёвым рэестры 04.05.2022 г., нумар 533118
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь у якасці распаўсюдніка друкаваных выданняў за №3/962 25.05.2015 г.
УНП: 192438128

логотипы-для-футера-цветные-на-прозрачном-фоне-139

© 2026 Кніжная шафа. Усе правы абаронены

Illustrated by Tatiana Vitenkova. 2015 - 2022
  • Кнігі
  • Арт
  • Аплата і дастаўка
  • Блог
  • Мерапрыемствы
  • Пра нас
  • Падкаст
  • Выбранае
  • Уваход / Рэгістрацыя

Увайсці

Зачыніць

Забыліся пароль?

Яшчэ не зарэгістраваны?

Стварыць акаўнт
imunify-bot-check