«Міколка-паравоз» – шырока вядомая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка. Нязменнай папулярнасцю ў дзяцей карыстаецца аповесць «Пра смелага ваяку Мішку і слаўных яго таварышаў». Гэты твор пра сяброўства медзведзяняці, казла і сабакі, якія ў дні Грамадзянскай вайны разам з чырвонаармейцамі ўдзельнічаюць у баявых паходах, падбадзёрваюць байцоў дасціпнымі хітрыкамі, здзяйсняюць фантастычныя подзвігі.
189 с
ISBN 978-985-7354-26-9
