У манаграфіі прасочваюцца і аналізуюцца сувязі паміж фатаграфіяй і культурай захавання і трансляцыі памяці ў беларусаў. Фотапартрэты і сямейныя фатаграфіі разглядаюцца праз прызму сучасных гуманітарных тэорый памяці. Асобная ўвага надаецца вывучэнню фотаздымкаў у вясковых інтэр’ерах. У кнізе прадстаўлены ўсе асноўныя перыяды з’яўлення, росквіту і заняпаду традыцыі пахавальнай фатаграфіі ў беларусаў; рэканструяваны раннія этапы гісторыі надмагільнай фатаграфіі і прасочаны асноўныя тэндэнцыі яе развіцця на сучасным этапе; выкарыстаны шырокія візуальныя крыніцы са збораў беларускіх музеяў, прыватных калекцый, а таксама сабраных аўтарам палявых этнаграфічных матэрыялаў.
Прызначаецца этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам і аматарам генеалогіі, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія разумеюць каштоўнасць уласных збораў сямейных фотаздымкаў.
Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ – пачатку ХХІ ст. С. У. Грунтоў
38,00 руб.
В наличии
Катэгорыі: Мастацтва і культура, Гісторыя, Навукова-папулярнае, Нон-фікшн
Апісанне
Дэталі
| Жанр | |
|---|---|
| Вокладка | |
| Мова | |
| Выдавецтва | |
| Год выдання |
