• BE
  • RU
Menu
+375 29 645-20-55
+375 17 234-48-64
  • BE
  • RU
Кніжная шафа
+375 29 645-20-55
+375 17 234-48-64
  • Кнігі
  • Арт
  • Аплата і дастаўка
  • Блог
  • Мерапрыемствы
  • Пра нас
  • Падкаст
Уваход / Рэгістрацыя
УвайсціСтварыць акаўнт

Забыліся пароль?
0 Выбранае
0 тавары / 0,00 руб.
г. Мінск, пр. Дзяржынскага, д. 9
(уваход са двара каля 5-га пад'езда)
Уваход / Рэгістрацыя
0 Выбранае
0 тавары / 0,00 руб.
Кніжная шафа
Павялічыць
Чалавек ідзе. Янка Маўр
Чалавек ідзе. Янка Маўр 19,00 руб.
Назад да кніг
Homo Mutabilis. Как наука о мозге помогла мне преодолеть стереотипы, поверить в себя и круто изменить жизнь. Настя Травкина
Homo Mutabilis. Как наука о мозге помогла мне преодолеть стереотипы, поверить в себя и круто изменить жизнь. Настя Травкина 30,00 руб.

Тры таварышы. Эрых Марыя Рэмарк

34,00 руб.

У рамане апісваецца адважная спроба трох маладых баявых таварышаў наладзіць існаванне ў Берліне 1920-х гадоў — горадзе, поўным жыццялюбства, але апанаваным інфляцыяй і палітычнымі хваляваннямі. У той час як навакольнае жыццё руйнуецца, здзяйсненне мары пра каханне, здаецца, засланяе сабой хісткую рэальнасць. Але неўзабаве з’яўляюцца першыя цені…

На беларускую мову раман перастварыў выбітны перакладчык Уладзімір Папковіч, гэты тэкст упершыню быў апублікаваны ў 1994 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Расказаць пра пакаленне, якое было знішчана вайной, нават калі пазбегла яе снарадаў, — такую задачу ставіў перад сабой Рэмарк у рамане, надрукаваным у 1938 годзе ў эміграцыі. Адна з самых кранальных гісторый кахання нашага часу. — New York Times

Пра аўтара
Эрых Марыя Рэмарк нарадзіўся ў Аснабруку ў 1898 годзе, вучыўся ў каталіцкай настаўніцкай семінарыі. Быў прызваны ў салдаты ў 1916 годзе, пасля вайны спачатку працаваў пазаштатным настаўнікам, пазней — падменным рабочым і, нарэшце, рэдактарам у Гановеры, а з 1924 года — у Берліне. Рэмарк пакінуў Германію ў 1932-м і першапачаткова жыў у кантоне Тычына ў Швейцарыі. Яго кнігі «На Заходнім фронце без перамен» і «Дарога назад» былі спалены нацыстамі ў 1933 годзе, а ў 1938-м Рэмарк быў пазбаўлены нямецкага грамадзянства. З 1941 года ён афіцыйна жыў у ЗША і ў 1947 годзе атрымаў статус амерыканскага грамадзяніна. Рэмарк памёр у Тычыне, на сваёй другой радзіме, у 1970 годзе.

432 с.

ISBN 978-985-15-5744-4

В наличии

Дадаць у абранае
Катэгорыі: Замежная проза, Кнігі, Мастацкая літаратура
Падзяліцца:
  • Дэталі
Дэталі
Аўтар(ка)

Ремарк Эрих Мария / Рэмарк Эрых Марыя

Пераклад

Папковіч Уладзімір

Выдавецтва

Попурри

Год выдання

2024

Мова

Беларуская

Вокладка

Цвёрдая

Жанр

Мастацкая літаратура

Падпішыцеся на нашы навіны!

  • Кнігі
  • Арт
  • Аплата і дастаўка
  • Блог
  • Мерапрыемствы
  • Пра нас
  • Падкаст

Звяжыцеся з намі

  • Telegram
  • VK
  • Instagram
  • Twitter
  • Facebook
  • Mail

Тэлефоны

+375 29 645-20-55 (Telegram, Viber)

+375 17 234-48-64

E-mail

shafaminsk@gmail.com

Працуем:

пн.–пт. : 12:00 – 19:00
сб.: 12:00 – 18:00

г. Мінск, пр. Дзяржынскага, д. 9
(уваход са двара каля 5-га пад'езда)

Прыватнае прадпрыемства "Кніжная шафа"
Юрыдычны адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага, д. 9, пам. 1020
Зарэгістраваны ў Гандлёвым рэестры 04.05.2022 г., нумар 533118
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь у якасці распаўсюдніка друкаваных выданняў за №3/962 25.05.2015 г.
УНП: 192438128

логотипы-для-футера-цветные-на-прозрачном-фоне-139

© 2026 Кніжная шафа. Усе правы абаронены

Illustrated by Tatiana Vitenkova. 2015 - 2022
  • Кнігі
  • Арт
  • Аплата і дастаўка
  • Блог
  • Мерапрыемствы
  • Пра нас
  • Падкаст
  • Выбранае
  • Уваход / Рэгістрацыя

Увайсці

Зачыніць

Забыліся пароль?

Яшчэ не зарэгістраваны?

Стварыць акаўнт