| Автор | |
|---|---|
| Издательство | |
| Год издания | |
| Язык | |
| Обложка | |
| Жанр |
Бай. Янка Купала
35,00 руб.
Бегаў Бай па сцяне
У чырвоным кафтане…
Чулі такую забаўлянку? Калі чулі ў дзяцінстве, то хутчэй за ўсё ў вас у галаве яна спяваецца-чытаецца пад пэўную мелодыю. Напрыклад, таксама, як і “Кую-кую ножку…”
Вось, мяркуем, і Янка Купала пачуў пра Бая дзесьці ад носьбітаў беларускай традыцыі і запісаў верш-песеньку ў аўтарскай апрацоўцы. Гэтая забаўлянка ўпершыню выйшла асобнай кнігай.
Забаўлянка – ужо напаўзабыты жанр дзіцячага фальклору. Але дарма, бо ён вельмі лёгка ўспрымаецца маленькімі дзецьмі праз сваю рытмічную форму, мелодыку і просты сюжэт. Адпаведна спрыяе развіццю маўлення, слыху і фантазіі. А “Бай” яшчэ і пазнаёміць дзетак з беларускай традыцыяй у вясёлай і даступнай форме.
Кніга створаная для сумеснага сямейнага чытання з самымі маленькімі.
5 с.
В наличии

