«Прыгоды мышкі Пік-Пік» — гэта вясёлыя і павучальныя казкі для ўсёй сям’і. Галоўная гераіня жыве пад шафай у звычайнай кватэры, любіць ласавацца салодкім і лічыць сябе самай прыгожай мышкай у горадзе. Праз сваю цікаўнасць яна ўвесь час трапляе ў смешныя гісторыі.
У кнізе чытачы даведаюцца, як мышка пазнаёмілася з Дамавіком, дапамагла мурашкам, ператварылася ў прывіда і як нечакана апынулася ў гасцях, а таксама згуляюць у займальную гульню.
Рэкамендавана для чытання дарослымі дзецям.
