Вес | 1090 g |
---|---|
Габариты | 20 × 13 cm |
Автор | |
Год издания | |
Язык | |
Жанр | |
Обложка |
На высьпе ўспамінаў. Валянцін Тарас
4,70 руб.
Валянцін Тарас – празаік, паэт, публіцыст, перакладчык. У сваіх мэмуарах, поўных важкіх дэталяў і трапных апісаньняў, пісьменьнік запрашае нас у прастору, дзе жылі Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц… Гэта ўнікальны летапіс быцьця душы, што праходзіць праз вайну і мір, жыцьцё і сьмерць, сяброўства і здраду, напісаны паўзьверх старонак гісторыі СССР, Эўропы, Беларусі.
На вокладцы – здымак з хатняга архіву Валянціна Тараса 19 ліпеня 1944 году.
Валянцін Тарас нарадзіўся 9 лютага 1930 г. у Менску, у сям’і мастака. У гады Вялікай Айчыннай вайны трынаццацігадовым хлопчыкам пайшоў у партызаны. У пасьляваенны час працаваў на вытворчасьці і вучыўся ў вячэрняй школе рабочай моладзі. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, з 1955 па 1962 працаваў у рэдакцыі газэты “Звязда”, з 1964 па 1967 – рэдактарам аддзелу прозы часопісу “Нёман”, з жніўня 1968 г. на “вольным хлебе”.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі (“Две тетради” (1982), “Пазыцыя” (1987), “Колеры” (1995) ды інш.) і прозы (“Прощальные костры” (1980), “Дань времени” (1990)).
606 с.
ISBN 978-9955-437-25-3
Нет в наличии