| Вес | 680 г |
|---|---|
| Габариты | 14,5 × 22 см |
| Автор | |
| Издательство | |
| Год издания | |
| Язык | |
| Обложка | |
| Жанр |
З маланкаю ў сэрцы: выбраныя творы. Алесь Разанаў
32,00 руб.
У кнігу выбраных твораў беларускага паэта, філосафа, эсэіста Алеся Разанава (1947–2021) уключаны вершы, пункціры, квантэмы, паэмы, версэты, вершаказы, зномы, якія адабраў сам паэт для сваёй анталогіі «З маланкаю ў сэрцы» ў 2019 годзе. У гэты зборнік увайшло не ўсё адабранае — у рукапісе было каля 1200 старонак, — але асноўныя кірункі творчых пошукаў аўтара ў кнізе прадстаўлены.
…Маланка — гэта і паэтычная метафара той энергіі, якая злучае ў творчасці паэта зямлю і неба, быццё і небыццё, і метафара тых выпрабаванняў, якія выпалі на яго долю. Здаецца вельмі важным, каб чытачы маглі ацаніць творчасць Алеся Разанава, кіруючыся яго ўласнымі ўяўленнямі пра тое, якія з яго твораў з’яўляюцца найбольш істотным здабыткам для айчыннай літаратуры. — Ганна Кісліцына, укладальнік.
592 с.
ISBN 978-985-15-5520-4
Нет в наличии
