Вес | 410 g |
---|---|
Габариты | 13 × 20 cm |
Автор | |
Перевод | |
Издательство | |
Год издания | |
Язык | |
Жанр | |
Обложка |
Прачынаюся ў Сібуі. Анна Цыма
16,00 руб.
Сямнаццацігадовая Яна прыехала ў горад сваёй мары Токіа, прагнучы толькі аднаго — застацца там назаўсёды. Аднак праўду кажуць: «Бойцеся сваіх жаданняў». Неўзабаве дзяўчыну зацягвае ў вір квартала Сібуя — чароўнае кола, з якога няма выйсця. Пакуль маладзейшая версія Яны блукае па сталіцы Японіі, трапляючы ў незвычайныя сітуацыі і шукаючы дарогу дадому, дваццацічатырохгадовая Яна ў Празе вывучае япаністыку, шчыруе, каб атрымаць стыпендыю ў Токіа, і разам са старэйшым таварышам па вучобе ламае галаву над перакладам японскага апавядання. Лёс ягонага аўтара, напаўзабытага пісьменніка Кавасіты, будзе мець уплыў на падзеі значна большы, чым маглі б чакаць абедзве Яны…
Напісаны чытэльна, свежай размоўнай мовай раман чэшскай япаністкі Анны Цымы — гэта гісторыя пра пошук дарогі да культуры, непадобнай да тваёй уласнай, пра неадназначнасць рэальнага свету і пра аблуднасць мары, якая здзяйсняецца.
364 с.
ISBN 978-985-7210-86-2
Нет в наличии