«Прыгоды мышкі Пік-Пік» — гэта вясёлыя і павучальныя казкі для ўсёй сям’і. Галоўная гераіня жыве пад шафай у звычайнай кватэры, любіць ласавацца салодкім і лічыць сябе самай прыгожай мышкай у горадзе. Праз сваю цікаўнасць яна ўвесь час трапляе ў смешныя гісторыі.
У кнізе чытачы разам з тоўсценькай, лянівай, але абаяльнай мышкай адправяцца ў вёску па прысмакі, у падарожжа па бананы і нават у касмічны палёт, а таксама згуляюць у займальную гульню.
Рэкамендавана для чытання дарослымі дзецям.
