«Прыгоды мышкі Пік-Пік» — гэта вясёлыя і павучальныя казкі для ўсёй сям’і. Галоўная гераіня жыве пад шафай у звычайнай кватэры, любіць ласавацца салодкім і лічыць сябе самай прыгожай мышкай у горадзе. Праз сваю цікаўнасць яна ўвесь час трапляе ў смешныя гісторыі.
У кнізе чытачы пазнаёмяцца з новым жыхаром кватэры — маленькім Максімкам, даведаюцца, як мышка святкавала дзень народзінаў, вандравала на ровары і пісала вершык, а таксама згуляюць у займальную гульню.
Рэкамендавана для чытання дарослымі дзецям.
