Так называецца першая ў Беларусі кніга па этнафіласофіі і першая кніга па этнафіласофіі еўрапейскага народа ўвогуле.
Назва кнігі ўзята з твораў Уладзіміра Караткевіча і метафарычна апісвае месца Беларусі ў сусвеце, як яно бачыцца людзям, улюбёным у сваю краіну. Кніга выйшла на пачатку снежня ў Выдавецкім доме «Беларуская навука». Гэта вынік выканання асобнагапраекта фундаментальных і прыкладных даследаванняў НАН Беларусі «Беларуская этнафіласофія ў сістэме нацыянальнай культуры» (2019–2020).
