Падзеі казкі адбываюцца ў даўнія часы ў запаветных лясах Налібоцкай пушчы. Палясоўшчык Янка Жывіца разам з дзедам Лесуном, бабай Ёўгай, Зайцам Доўгія Вушы, Доктарам Дзятлам, дзядзькам Мядзведзем, цёткай Елкай і іншымі насельнікамі пушчы ратуюць Красулю-ласіху ад ліхога чалавека, які за свае кепскія справы пераўтвараецца… у рыпучае дрэва. Гэты твор пра сямейныя традыцыі, сапраўднае сяброўства, беражлівыя адносіны да прыроды.
28 с.
ISBN — 978-985-575-540-2
