| Выдавецтва |
|---|
Ігральныя карты «ВКЛ”
30,00 руб.
Беларускія гістарычныя ігральныя карты «ВКЛ”
Перад вамі карты з серыі «Беларускія гістарычныя ігральныя карты», прысвечаная перыяду Вялікага Княства Літоўскага. На картах паўстаюць знакамітыя гістарычныя постаці тых часоў: славутыя каралі і князі, выбітныя асветнікі, мудрыя жанчыны і мужныя ваяры.
ВКЛ (поўная назва Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае), у склад якога ўваходзілі тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, часткова Украіны, Расіі і Латвіі, праіснавала з 1235 да 1569 года як самастойная дзяржава, а з 1569 па 1795 год – у ўніі з Польшчай. У часы росквіту ВКЛ яго тэрыторыі распасціраліся ад берагоў Балтыйскага мора да берагоў Чорнага. Княства было адной з самых вялікіх дзяржаў у Еўропе.
Падчас існавання ВКЛ жыло і дзейнічала шмат выбітных асобаў, некаторых з іх вы знойдзеце на картах дадзенай калоды.
Склад гульні:
— 36 ігральных карт
— Буклет
В наличии


