Старапруская тэакратыя: перадгісторыя, станаўленне, уплыў. Зборнік артыкулаў.
Кніга факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў – прусаў, якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі.
Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком – вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя – пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.
Якой вялікай была даўнейшая краіна балцкіх прусаў, ці сягала яе ўлада земляў цяперашніх беларусаў.
Як так стала, што ў прусах утварылася жорсткая тэакратыя – лад з поўнай уладай жрацоў?
Які звод запаветаў пакінулі нашчадкам заснавальнікі старапрускай тэакратыі?
Як старапрускія жрацы зносіліся са сваімі багамі, на якія жрэцкія катэгорыі былі падзеленыя?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні пра самы загадкавы балцкі народ прусаў – у кнізе якую трымаеце ў руках.
192 с.
ISBN 978-5-00076-062-8
