| Аўтар(ка) | |
|---|---|
| Выдавецтва | |
| Год выдання | |
| Мова | |
| Вокладка | |
| Жанр |
Нарысы, эсэ. Уладзімір Караткевіч
33,00 руб.
І раптам я ўбачыў. Вышэй за ўсе дрэвы ўзносілася над светам не дужа густая, але магутная верхавіна і некалькі велізарных, як бярвенне, галін. Стройны, як калона, у мноства абхватаў ля зямлі, усё раўнейшы і танейшы ўгору, дасканалы ў сваёй велічнай зграбнасці, стаяў сярод лесу, сярод сыноў сваіх, унукаў, праўнукаў, далёкіх нашчадкаў лясны волат.
Здавалася, метраў на сорак-пяцьдзясят, бо яго ні з чым вакол нельга было параўнаць, вышэйшы за ўсё на зямлі. Роўны амаль да самай верхавіны, гладкі, амаль як мармур, карою (так уяўлялася ў прыцемку), без адзінай шышкі на ёй, без адзінага наросту ці галінкі, ён толькі ля верхавіны шырыў недзе ў саміх нябёсах магутныя свае лапы.
Ён быў вечны і неўміручы. Ён, здавалася, павінен быў быць нязменны і канчатковы ў сваёй класічнай закончанасці. І, аднак, ён рос. Разумееце? Ён яшчэ рос.
608 с.
ISBN 978-985-15-6230-1
В наличии
