| Аўтар(ка) | |
|---|---|
| Выдавецтва | |
| Год выдання | |
| Мова | |
| Вокладка | |
| Жанр |
Пагоня на Грунвальд. Кастусь Тарасаў
23,50 руб.
Імя Кастуся Тарасава ў беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гістарычныя творы гэтых знакамітых пісьменнікаў цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Калі Караткевіч уваскрашае атмасферу і каларыт даўніны, то Тарасаў дае другое жыццё рэальным гістарычным асобам.
Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — і яе матэрыяльны свет, і патаемныя рухі чалавечай душы. Яго лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў Вялікага Княства Літоўскага на Аршанскім полі, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл.
Раман «Пагоня на Грунвальд» прысвечаны змаганню нашых продкаў з агрэсіяй Тэўтонскага ордэна. Кульмінацыя кнігі — векапомная Грунвальдская бітва.
384 с.
ISBN 978-985-15-6404-6
В наличии
