| Аўтар(ка) | |
|---|---|
| Выдавецтва | |
| Год выдання | |
| Мова | |
| Вокладка | |
| Жанр |
Полацкая шляхта. Вайніслаў Казімір Савiч-Заблоцкi
12,00 руб.
Дзе знаходзіцца Белая Русь? Гэта вядома ўсяму свету, даводзіць ужо ў першым сказе сваёй аповесці Вайніслаў Казімір Суліма-Савіч-Заблоцкі.
Назва твора – такая ж «шматпавярховая», як і імя яе аўтара: «Апавяданне І-е, Арлалёты і Падканвойны, або Полацкая шляхта (Жаніцьба Ямці Пана Шатана Старэйшага)». Як у фільме-фэнтэзі, паўстае тут старажытны паганскі алтар – «стол Гарыславы», гарыць вогнішча ў ноч на Івана Купалу, плешча цёмнымі водамі Жэраўскае возера, выходзіць з лесу Вужыны кароль, пагрозліва зыркае пачварны васіліск.
Сярод гэтых дзівосаў і цудаў нараджаюцца, жывуць і паміраюць, кахаюць, ненавідзяць і шукаюць сэнс жыцця высакародны ўладальнік Арлапольскага замка Януш Павел Арлалёт, стары Мечнік са Шчароты і яго дачка Зоф’я, камісар Жэраўскага маёнтка пан Бурба…
320 с.
ISBN 978-985-15-2987-8
В наличии
