| Аўтар(ка) | |
|---|---|
| Выдавецтва | |
| Год выдання | |
| Мова | |
| Пераклад | |
| Вокладка | |
| Жанр |
Трыумфальная арка. Эрых Марыя Рэмарк
35,00 руб.
Парыж напярэдадні Другой сусветнай вайны. Доктар Равік, якому ўдалося ўцячы з канцэнтрацыйнага лагера, хаваецца ў завулках французскай сталіцы. Сустрэўшы там свайго кáта, агента гестапа Хааке, Равік нечакана аказваецца тварам да твару з чалавекам, які ўвасабляе ненавісны несправядлівы рэжым. Але ў яго ёсць і асабістыя рахункі, бо на сумленні Хааке — смерць жанчыны, якую Равік кахаў.
Хвалююча і палка звязвае Рэмарк эмігранцкі лёс доктара Равіка з гісторыяй кахання і падымае пытанне пра тое, ці мае асобны чалавек права на самаабарону ад прыгнёту і пераследу ў часы беззаконня.
496 с.
ISBN 978-985-15-6162-5
В наличии
Катэгорыі: Замежная проза, Кнігі, Навінкі, Мастацкая літаратура
Дэталі
