| Вага | 600 g |
|---|---|
| Габарыты | 21,5 × 14,5 cm |
| Аўтар(ка) | |
| Пераклад | |
| Выдавецтва | |
| Год выдання | |
| Мова | |
| Жанр | |
| Вокладка |
Уваскрэсенне. Леў Талстой
28,00 руб.
Дзімітрый Няхлюдаў, стомлены бяздзейным свецкім жыццём арыстакрат, раптам перажывае духоўнае ўзрушэнне падчас сустрэчы ў судзе са зняволенай прастытуткай Кацярынай Маславай, у мінулым – чулай і пяшчотнай дзяўчынай, якую ён сам калісьці спакусіў. Усвядоміўшы сваю віну ў зламаным лёсе Кацюшы, Няхлюдаў спрабуе ёй дапамагчы, але сутыкаецца з несправядлівасцю і крывадушнасцю, якія апанавалі грамадства на ўсіх яго ўзроўнях. Складаны шлях маральнага адраджэння галоўных герояў праходзіць праз дамы распусты і залы суда, кабінеты чыноўнікаў і турэмныя камеры, пецярбургскія тэатры і сібірскія арыштанцкія этапы.
Спалучэнне аналізу духоўных пошукаў персанажаў з рэалістычным апісаннем расійскага грамадскага жыцця канца XIX ст. робіць «Уваскрэсенне» – апошні раман Льва Талстога – маштабным мастацкім эксперыментам. Аўтар правярае на трываласць свае ўласныя філасофскія погляды шляхам сутыкнення іх з самой рэчаіснасцю.
452 с.
ISBN 978-985-7210-99-2
Нет в наличии
