Вес | 550 g |
---|---|
Габариты | 21,5 × 14,5 cm |
Автор | |
Издательство | |
Год издания | |
Язык | |
Жанр | |
Обложка |
Кніга здольных 2. Нашчадкі агрыяў. Святлана Аўдзейчык
37,50 руб.
Знішчаць агрыяў – справа гонару для ларбарэйцаў. Напаўзабыты сёння лозунг ведаў ці не кожны ў Ларборы. Не толькі ведаў, але і выконваў. І цяпер праклятага адгалінавання здольных няма. Іх знішчылі сотні гадоў таму, і нават сама думка, што Дэркус даверыў разгадку Сакрума нашчадку агрыяў, успрымаецца як здзек. А вось толькі што, калі чуткі – праўда? І агрыі не зніклі, а жывуць сярод ларбарэйцаў? Раптам праўда і тое, што яны не вырадкі, як сведчыць гісторыя? Быццам узбуджаны вулей, віруе Ларбор: у кожным завуголлі пляткараць пра агрыяў і распаўсюджваюць чуткі пра арла – прадвесніка вяртання Дэркуса. Яго бачылі ўжо шматкроць. Горцы патрабуюць перапахаваць чэрап містычнай пачвары, якую знайшлі падчас пошукаў двух навучэнцаў, што зваліліся ў прорву. Небяспека абвалаў прымусіла Оптымум закрыць шахты па здабычы міраіту, і бездары пагражаюць разрабаваць старажытныя могілкі здольных. А кола пронгаў тым часам пашыраецца: нават тыя, каго лічылі самымі дасканалымі прыхільнікамі Дэркуса, ператвараюцца ў пачвар.
352 с.
ISBN 978-985-7285-14-3
Нет в наличии